У Мастацкай галерэі г. Полацка з 11 ліпеня 2025 г. адкрыецца выстава жывапісу «Дынастыя».
Аўтары выставы – сям’я мастакоў Шыбнёвых. Родапачынальнікам дынастыі з’яўляецца Даміян Васільевіч Шыбнёў (1881 – 1930). Ён у 1910 г. скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Пецярбурзе, быў вучнем вядомага прафесара Паўла Пятровіча Чысцякова і знакамітага рускага мастака Іллі Яфімавіча Рэпіна. У экспазіцыю ўвайшлі творы Даміяна, Анатоля, Яўгена і Аляксандра Шыбнёвых, а таксама Ніны Голышавай і Таццяны Разінай.
Усе прадстаўленыя на выставе палотны – прамое ўвасабленне любові да навакольнага свету.
Разнастайныя творчыя прыёмы развіваліся, множыліся і захоўваліся мастакамі на працягу дзесяцігоддзяў. Паэтызацыя простых рэчаў, звычайных бытавых сюжэтаў і складаная пабудова жывапіснай прасторы палатна на працягу ўсяго шматгадовага служэння мастацтву з’яўляецца творчым крэда чатырох пакаленняў сям’і мастакоў.
Запрашаем наведаць выставу «Дынастыя», якая будзе працаваць з 11 ліпеня па 24 жніўня 2025 года.