
У адзінстве традыцый - сіла народа
У музеі Вавёркі адбылася лекцыя “У адзінстве традыцый – сіла народа”, прысвечаная Дню народнага адзінства. Прысутным расказалі аб падзеях, якія сталі гістарычнай асновай свята і яго значэнні для Беларусі, аб тым, што ў аснове нашага адзінства – штодзённая праца, традыцыйныя каштоўнасці, моцная дзяржава і сапраўдны нацыянальны лідар. Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Гэты дзень – сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі, шчырага імкнення беларусаў жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.